Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Уладзімер Яроменак выйдзе з-за кратаў


Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак

11 сакавіка з арыштнага дому ў Баранавічах павінен выйсьці на волю маладафронтавец, палітвязень Уладзімер Яроменак.

Уладзімера павінны адпусціць у першай палове дня. Сустракаць яго плянуюць жонка і таварышы па «Маладым фронце», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

У жніўні мінулага году суд Першамайскага раёну Менску пакараў актывіста трыма месяцамі арышту за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду. 11 сьнежня Яроменак быў узяты пад варту.

Уладзімеру Яроменку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года прысудзілі тры гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. У жніўні 2011 году яго вызвалілі на падставе прэзыдэнцкага ўказу аб памілаваньні. Над Яроменкам устанавілі прэвэнтыўны нагляд. 27 красавіка 2012 года яго асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за дробнае хуліганства, а 24 студзеня 2013 года — на 12 сутак арышту за парушэньне ўмоў прэвэнтыўнага нагляду.

Паводле праваабаронцаў, прэвэнтыўны нагляд прымяняецца беларускімі ўладамі супраць былых палітзьняволеных, каб кантраляваць іх дзеяньні і прымусіць адмовіцца ад актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG