У Днепрапятроўску ў адзін дзень адбыліся тры мітынгі: два "За адзіную Ўкраіну" і адна акцыя за далучэньне Крыму да Расеі
Днепрапятроўск мітынгуе пад беларускімі дзяржаўнымі сьцягамі
1
Нягледзячы на тое што сытуацыя ў Днепрапятроўску адносна спакойная, горад патрулююць групы актывістаў Майдану. Гэта - "9 сотня", ветэраны вайны ў Аўганістане. Пытаюся: "Ці можна параўнаць уварваньне ў Крым і ўвод абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістан?" - "Не, гэта хутчэй нагадвае акупацыю Гітлерам Судэтаў у Чэхіі". Сотня накіроўваецца да месца правядзеньня мітынгу па-прарасейску настроеных грамадзян: "Умешвацца ня будзем, але расейскія сьцягі разгарнуць не дамо!"
2
На плошчы каля опэрнага тэатру расейскі сьцяг толькі адзін, мітынгуюць у асноўным пад сьцягамі Беларусі. Парадаксальнасьць таго, што адбываецца, узмацьняе песьня групы "Кіно" "Пераменаў!", якая гучыць з дынамікаў
3
«Прывітанне, Амэрыка!» — надпіс на газавым балёне, які прымацаваны да матацыкла
4
Некалькі ўдзельнікаў акцыі прыехалі на старых савецкіх аўтамабілях, упрыгожаных сымболікай арганізацыі "Савецкі цэнтар"
5
Украінскі сьцяг на нумарных знаках аўтамабіляў заклеены савецкім
6
Патрабаваньні ўдзельнікаў акцыі ў асноўным адрасаваныя мясцовым уладам: бясплатная прыватызацыя, адмена перайменаваньня плошчы Леніна (помнік якому быў дэмантаваны ў Днепрапятроўску яшчэ 22 лютага) ў плошчу Герояў Майдану
7
Патрабаваньняў далучыць Днепрапятроўскую вобласьць да Расеі на мітынгу не было, амаль ня ўзгадвалі "бандэраўцаў" і "фашыстаў". Складалася ўражаньне, што мара гэтых людзей - вяртаньне ў Савецкі Саюз узору сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя. У акцыі прыняло ўдзел каля 500 чалавек
8
На адрэстаўраваных савецкіх аўтамабілях актывісты "Саюзу савецкіх афіцэраў" зьбіраюцца зладзіць аўтапрабег у Крым
9
На плошчы Герояў Майдану і каля помніка Тарасу Шаўчэнку (9 сакавіка па ўсёй Украіне адзначалі 200-годзьдзе зь дня яго нараджэньня) ў гэты ж час сабралася каля 5 тысяч чалавек, якія выступаюць за адзінства Украіны
10
Папярэджаньне новым уладам у Кіеве
11
Тут і ў прамовах, і на плякатах - тэма ваеннага ўмяшаньня Расеі ў Крым была адной з галоўных
12
Фраза - дакладная копія той, што часта можна было сустрэць на антыўрадавых акцыях у Маскве ў 2012 годзе
13
Мясцовая "казацкая сотня"
14
Грае гімн Украіны
15
Шмат хто прыйшоў з дзецьмі
16
Патрыятычны манікюр