Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не дазволім Расеі ўрывацца ў сувэрэнныя дзяржавы ​​— начальнік генштабу ЗША


Марцін Дэмпсі
Марцін Дэмпсі
Войска ЗША гатовае выканаць свае абавязальніцтвы перад НАТА, калі крызіс ва Ўкраіне гэтага запатрабуе, заявіў старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША (генштаб ЗША) Марцін Дэмпсі.

Адказваючы на пытаньне журналісткі амэрыканскага тэлеканалу PBS аб магчымасьці ваеннага ўмяшаньня ЗША ва ўкраінскі крызіс, генэрал Дэмпсі ўдакладніў, што гэтае пытаньне патрабуе шматразовага абмеркаваньня і разгляду ў залежнасьці ад таго, як будзе разьвівацца сытуацыя.

«Аднак памятайце: мы маем абавязкі перад нашымі саюзьнікамі па НАТА. І я хачу запэўніць іх у тым, што калі ўзьнікне сытуацыя, калі ад нас спатрэбіцца выкананьне гэтых абавязальніцтваў, мы адрэагуем», — заявіў Дэмпсі.

Ён таксама дадаў, што, на яго думку, калі дазволіць Расеі ўрывацца ў сувэрэнныя дзяржавы, матывуючы гэта абаронай этнічных рускіх, пад пагрозай дэстабілізацыі апынецца ўся Ўсходняя Эўропа і Бальканы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG