Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьявілася відэа, як у Сымфэропалі сярод дня рабуюць журналістаў


У сеціве зьявіўся відэазапіс узброенага рабаваньня крымскімі «казакамі» журналістаў Associated Press.

«На запісе відаць, як да рэстарана, дзе абсталявалі прэс-цэнтар АР, пад’ехаў белы мікрааўтобус без нумарных знакаў. Зь яго выйшлі людзі ў масках і без», — гаворыцца ў паведамленьні. Таксама відаць «казакоў».



Паводле відавочцаў, яны ўварваліся з аўтаматамі і ручнымі пісталетамі. Людзей прымусілі легчы на зямлю. Потым зайшлі іншыя людзі (бяз масак) і вынесьлі з памяшкання абсталяваньне.

Гэта ўсё бачылі баўгарскія журналісты. На апэратара напалі зь пісталетамі, павалалі яго на зямлю, адабралі камэру і тэлефон. Потым пагналіся за дзяўчынай — адабралі ў яе тэлефон і фотакамэру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG