Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ва Ўкраіне, 5 сакавіка. Украінскія караблі адрэзаныя ад сродкаў забесьпячэньня

Прыхільнікі прарасейскіх сіл адключаюць сьвятло, ваду, блякуюць уваходы і ўезды ў вайсковыя гарадкі.

01:46 5.3.2014

У Фэйсбуку выкрылі жынчыну-«цітушку»


Кабета, якая зьяўляецца ў розных гарадах Украіны і «ад імя народа» выказваецца ў падтрымку таталітарнага рэжыму і карупцыйнай улады, прымільгалася ў тэлеэкранах.

Яе ўжо бачылі і як харкаўчанку і як адэсітку і як кіяўлянку і як «маць салдата». Цяпер жа карыстальнікі Фэйсбуку сабралі ўсе выявы разам і пабачылі, што гэта тая самая асоба.

«Цітушкамі» ва Ўкраіне называюць людзей, якіх аўтарытарныя ўлады выкарыстоўваюць для прапаганды і сілавых правакацый.
00:32 5.3.2014
У размове з украінскімі журналістамі ва ўкраінскім горадзе Керч салдаты без апазнавальных знакаў прызналіся, што яны – расіяне і што іх здымаць у публічным месца нельга.
00:31 5.3.2014

Расейскія войскі ў Крыме. Хто яны і адкуль узяліся?

XS
SM
MD
LG