Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ва Ўкраіне, 5 сакавіка. Украінскія караблі адрэзаныя ад сродкаў забесьпячэньня

Прыхільнікі прарасейскіх сіл адключаюць сьвятло, ваду, блякуюць уваходы і ўезды ў вайсковыя гарадкі.

23:27 5.3.2014

Вялікая хлусьня расейскіх СМІ пра падзеі ва Ўкраіне

22:30 5.3.2014

На ўсходзе і поўдні Ўкраіны новая хваля мітынгаў


У Данецку, Харкаве, Мікалаеве і Запарожжы сёньня прайшлі прарасейскія мітынгі, удзельнікі якіх патрабавалі фэдэралізацыі Ўкраіны і правядзеньня рэфэрэндумаў аб статусе рэгіёнаў.

21:21 5.3.2014

Украінскія лётчыкі вырваліся з блякады з тэхнікай, іх не змаглі спыніць


Украінскія лётчыкі Марской авіябрыгады, якая дыслякуецца ў Сакскім раёне, змаглі ўзьняць у неба свае самалёты і верталёты, і пад прыцэлам чужой авіяцыі пераляцець ў Нікалаеў , гаворыцца ў сюжэце «Навін 2 +2».

21:19 5.3.2014

Пасланец ААН на сабе паспытаў крымскага беззаконьня


Невядомыя ўзброеныя людзі пагражалі спэцыяльнаму пасланцу генэральнага сакратара ААН Робэрту Сэры, які прыбыў зь місіяй у Крым. Цяпер, паводле прадстаўнікоў ААН, ён у бясьпецы.


21:18 5.3.2014

Татарстан пасьпяшаўся прызнаць новае кіраўніцтва Крыму


Прэзыдэнт рэспублікі Татарстан у Расеі Рустам Мініханаў, які прыбыў сёньня ў Сімфэропаль, заключыў пагадненьне аб супрацоўніцтве з урадам прэм’ер-міністра Крыму Сяргея Аксёнава, паўнамоцтвы якога не прызнаюць у Кіеве.

21:17 5.3.2014

Выкрадзены ў Ялце ўкраінскі генэрал-палкоўнік ужо на волі


У Ялце невядомыя выкралі генэрал-палкоўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Міхаіла Коваля. Пазьней ён выйшаў на сувязь і паведаміў, што зь ім усё нармальна.
20:38 5.3.2014

Як вы ацэньваеце рэакцыю Захаду на ўварваньне Расеі ў Крым? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
20:06 5.3.2014

У Крыме невядомыя захапілі пасланца ААН. Ён фактычна ў закладніках


У МЗС Украіны паведамілі, што адмысловага прадстаўніка генэральнага сакратара ААН Робэрта Сэры, які прыехаў з місіяй у Крым, захапілі невядомыя ўзброеныя асобы
20:05 5.3.2014

Прэзыдэнцкі рэйтынг ва Ўкраіне: першы — Парашэнка


Апытаньне, праведзенае Цэнтрам сацыяльных і маркетынгавых дасьледваньняў «Соцыс», вызначыла папулярнасьць украінскіх палітыкаў.
20:04 5.3.2014

Украінскі афіцэр у адказ на шантаж: Каб расейскі вайсковец сеў на маю тэхніку?


20:02 5.3.2014

Штурм Данецкай адміністрацыіі. Начальнік міліцыі ўцёк на пэнсію.


Удзельнікі прарасейскага мітынгу ў Данецку ўвайшлі ў будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
18:07 5.3.2014

ААН вывучыць парушэньні правоў чалавека ў Крыме


Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве заявіў намесьнік Генэральнага сакратара ААН Ян Эліясан.
17:51 5.3.2014

Эўразьвяз замарозіць актывы Януковіча і яго атачэньня


Эўразьвяз прыняў рашэньне замарозіць актывы 18 грамадзянаў Украіны, якія маюць дачыненьне да нямэтавага расходаваньня ўкраінскіх бюджэтных сродкаў.
17:50 5.3.2014

Крым адмаўляецца ад перамоваў


Кіраўніцтва Крыму адмовілася ад перамоваў з прадстаўнікамі Вярхоўнай Рады, паколькі лічыць новыя ўкраінскія ўлады нелегітымнымі, заявіў прэм’ер-міністар аўтаномнай рэспублікі Сяргей Аксёнаў.
17:49 5.3.2014

Лаўроў: Масква ня можа загадаць салдатам у Крыме вярнуцца на базу


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў праводзяць перамовы ў Парыжы на тле дыпляматычных намаганьняў аслабіць напружанасьць ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне.
17:09 5.3.2014

Часткі ВМС Украіны застаюцца адрэзанымі ад сродкаў забесьпячэньня

16:58 5.3.2014

Украінcкі суд санкцыяваў затрыманьне контр-адмірала Беразоўскага

16:03 5.3.2014

У Раду ўнесены законапраект аб уступленьні ў НАТО

15:26 5.3.2014

Эўразьвяз абяцае Ўкраіне 11 мільярдаў эўра дапамогі

14:55 5.3.2014

Расейскі сьцяг у Луганску вывешвалі грамадзяне Расеі


У сеціве зьявілася відэа, у якім паказана, як невядомыя зь пісталетамі вывешваюць сьцяг Расеі на адміністрацыйным будынку ва ўкраінскім горадзе Луганску. Зь іх рэплік можна зразумець, што яны прыежджыя з Расеі. (Асьцярожна, нецэнзурная лексіка).

Памылка сэрвэра

Памылка на сэрвэры. Зьвярніцеся ў службу падтрымкі.

Please use Search above to see if you can find it elsewhere

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG