Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклікае спыніць цэнзуру і не запалохваць журналістаў у Крыме


Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч
Прадстаўнік Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе па свабодзе сродкаў інфармацыі Дуня Міятавіч заклікала ў панядзелак спыніць запалохваньне журналістаў, якое адбываецца ў некаторых рэгіёнах Украіны.

Яна заклікала ўсіх датычных забясьпечыць бясьпеку журналістаў у Сымфэропалі, Данецку і Харкаве і спыніць умешвацца ў іх працу, гаворыцца ў заяве АБСЭ.

У гэтай заяве згадана, у прыватнасьці , аб паведамленьні аб зьняцьці з эфіру найбуйнейшай незалежнай тэлерадыёкампаніі Крыму, ТРК «Чарнаморская», пра заяву Савета міністраў Крыму з пагрозай спыніць рэтрансьляцыю шэрагу кіеўскіх тэлеканалаў або пра спробу захопу невядомымі ў ваеннай форме незалежнага Цэнтру прэсы і інфармацыі і Крымскага цэнтру журналісцкіх расьсьледаваньняў у Сымфэропалі.

Прадстаўнік АБСЭ зьвярнула ўвагу і на нанясеньне фізічнай шкоды журналістам ў Данецку і Харкаве — там прарасейскія мітынгоўцы зьбілі журналістаў Радыё Свабода, тэлеканалу «Першы дзелавы» і парталу «Ура-інформ-Данбас» у прысутнасьці праваахоўнікаў, якія ня ўмешваліся.

Дуня Міятавіч ужо ў аўторак прыбудзе ва Ўкраіну з чатырохдзённым візытам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG