Яна назвала тое, што адбываецца --- "неабгрунтаванай эскаляцыяй напружанасьці" .
Эштан ўпэўненая, што "любыя магчымыя дзеяньні і дыслякацыя сіл павінны адпавядаць палажэньням міжнароднага права і абавязальніцтвам, у прыватнасьці ў рамках Статута ААН і Заключнага Акту АБСЭ, Будапешцкага мэмарандуму 1994 года, а таксама двухбаковых пагадненьняў, як, напрыклад, аб Чарнаморскім флёце .
Эштан заклікае ўсе бакі зьнізіць напружанасьць з дапамогай неадкладнага дыялёгу, у поўнай адпаведнасьці з украінскім і міжнародным заканадаўствам. Адзінства, сувэрэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны павінны паважацца пры ўсіх абставінах і ўсімі бакамі. Любое парушэньне гэтых прынцыпаў з'яўляецца непрымальным. "Больш, чым калі-небудзь, неабходныя стрыманасьць і пачуцьцё адказнасьці", - заявіла вярхоўны прадстаўнік.
Эштан высока ацаніла рэакцыю уладаў Украіны на падзеі ў Крыме і назвала іх "узважаным адказам".
Яна нагадала , што пазачарговае пасяджэньне Рады міністраў замежных спраў краін ЭЗ у панядзелак абмяркуе становішча вакол Украіны.