Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Ўкраіны не дапусьціць захопу вайсковых частак


Міністэрства абароны заявіла ў ноч на суботу, што вайскоўцы будуць дзейнічаць згодна з заканадаўствам і статутамі Узброеных сіл у выпадку спробаў радыкалаў трапіць у вайсковыя часткі ў Крыме і захапіць зброю.

Як гаворыцца ў паведамленьні, кіраўніцтву Мінабароны стала вядома аб плянах «радыкальна настроеных сілаў» ажыцьцявіць незаконныя дзеяньні, а менавіта ўварвацца гэтай ноччу на тэрыторыю вайсковых частак у Крыме і раззброіць асабісты склад. Таму міністэрства перасьцерагае ад гэтых злачынных намераў.

У Крыму ў апошнія дні рэзка ўзрастае напружанасьць: вайскоўцы Расеі, добра ўзброеныя людзі ў ваеннай форме без адметных знакаў, а таксама радыкальныя прарасейскія ваеўнікі блякуюць дарогі і часткі ўкраінскіх сілавых структураў, бяруць пад кантроль аэрапорты і ўрадавыя будынкі і г. д..
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG