Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авакаў:дзе Януковіч, Пшонка і Захарчанка - невядома


Арсен Авакаў
Арсен Авакаў

Выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў не ведае месцазнаходжаньня Віктара Януковіча.

«Учора быў інцыдэнт, калі памежная служба затрымала неапазнаны самалёт на вылет і там знаходзілася прэзыдэнцкая ахова. Пасьля таго, як яна не прайшла працэдуру кантролю, яе затрымалі.З самалёта выйшаў прэзыдэнт Януковіч, сеў у машыну і зьехаў у невядомым напрамку», — сказаў Авакаў.

Ён адзначыў, што не ведае пра месцазнаходжаньне в.а. кіраўніка міністэрства даходаў і збораў Аляксандра Кліменкі і адхіленых Вярхоўнай Радай ад сваіх пасадаў генпракурора Віктара Пшонкі і міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі.

«Учора Кліменка і Пшонка былі затрыманы на вылет у аэрапорце. У VIP -залю ўварваліся ўзброеныя людзі, адбылася стральба, а Кліменка і Пшонка зьехалі. Цяпер праводзіцца расьсьледаваньне», — дадаў Авакаў.

Паводле Авакава, былому віцэ-сьпікеру Вярхоўнай Рады Ігару Калетніку ўдалося паляцець у Маскву, бо ў памежнай службы аэрапорта не было падставаў яго затрымліваць: «У яго былі ўсе неабходныя дакумэнты для перасячэньня мяжы і, акрамя таго, дэпутацкая недатыкальнасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG