Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада забараніла ўезд Януковічу


Канада ўвяла візавыя абмежаваньні супраць прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і высокапастаўленых прадстаўнікоў украінскага ўраду.

Пра гэта са спасылкай на заяву прэм’ера краіны Стывэна Харпэра паведаміў канадзкі тэлеканал Сі-Бі-Сі.

Паводле ягоных дадзеных, таксама замарожаныя іхнія фінансавыя актывы. Пры гэтым канадзкая ўлада, згадаўшы Януковіча, не назвала пайменна астатніх украінскіх палітыкаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі, піша zaxid.net

«Канада, як і раней, абураная гвалтам ва Ўкраіне», — зазначаецца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG