Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жытоміры павалілі і разьбіраюць на кавалачкі помнік Леніну


Помнік Леніну ў Крыме
Помнік Леніну ў Крыме
Каля сотні актывістаў Правага сэктару ў Жытоміры сёньня вечарам сабраліся на плошчы Саборнай каля помніка Леніну.

Сьпярша яны кідалі ў помнік кактэйлі молатава і палівалі яго бэнзынам, але гранітны 10-мэтровы помнік гарэў ня доўга, паведамляе Журнал Жытоміра.

Далей на Леніна закінулі тросы і пры дапамозе людзкой сілы спрабавалі яго скінуць, але нічога не атрымалася. І толькі пры дапамозе грузавога аўтамабіля Украінскай пошты, які выпадкова праяжджаў, атрымалася зьнесьці помнік з цэнтральнай плошчы горада.

Зваліўшыся, помнік разламаўся на два велізарныя кавалкі граніту, а людзі сталі адбіваць па маленькіх кавалках і разьбіраць яго на памяць. Першай «зьнікла» галава.

Варта адзначыць, што на плошчы знаходзіліся каля тысячы мінакоў, а ў цэнтры кола стаялі тры дзясяткі аўтамабіляў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG