Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане адбываецца ратацыя сілавікоў


Колькасьць сілавікоўу раёне майдану Незалежнасьці ў Кіеве застаецца нязьменнай. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, цяпер адбываецца ратацыя ўнутраных войскаў і беркутаўцаў.

Асноўныя сілы спэцназу адышлі ўверх па вуліцы Інстытуцкай. Таксама нязначная частка сілавікоў знаходзіцца каля стэлы на Майдане Незалежнасьці.

На Майдане цяпер адносна спакойна. Пратэстоўцы працягваюць паліць вогнішчы вакол барыкад. Сілавікі спрабуюць тушыць агонь з вадамётаў. Больш ніякіх актыўных дзеяньняў яны не праводзяць. Са сцэны гучаць прамовы, песьні і інструкцыі для мітынгоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG