Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заклікаў Януковіча адумацца


ЗША заклікаюць прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча неадкладна аднавіць перамовы з апазыцыяй.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на заяву журналістам падчас брыфінгу ў Вашынгтоне прэс-сакратара прэзыдэнта ЗША Джэй Кэрні:

«Мы заклікаем прэзыдэнта Януковіча неадкладна прыступіць да дээскаляцыі сытуацыі і пакончыць з ускладненьнямі на Майдане. Мы таксама заклікаем яго аднавіць дыялёг зь лідэрамі апазыцыі сёньня, каб распрацаваць кансэнсусны шлях для Украіны.

Мы шакаваныя паведамленьнямі пра гвалт, што адбываецца, і пра тое, што ўзброены спэцназ зьбіраецца на краях Майдана. Мы па-ранейшаму асуджаем гвалт на вуліцах і залішняе ўжываньне сілы з любога боку. Сілай нельга вырашыць крызіс», — дадаў прадстаўнік Белага дома.

Ён адмовіўся пракамэнтаваць разьвіцьцё падзей у Кіеве на момант правядзеньня брыфінгу. Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн тэлефанаваў Януковічу і патрабаваў правесьці перамовы з апазыцыяй і не разганяць пратэстоўцаў. ЗША таксама прыгразілі ўкраінскім чыноўнікам санкцыямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG