Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уплывовы іраці шыіцкі сьвятар Моктада ас-Садр сыходзіць з палітыкі


Іракскі шыіцкі сьвятар Моктада ас-Садр
Іракскі шыіцкі сьвятар Моктада ас-Садр
Уплывовы ірацкі шыіцкі сьвятар Моктада ас-Садр заявіў, што сыходзіць з палітыкі. Заява ас-Садра ў рукапіснай форме было зьмешчана на яго сайце.

У заяве гаворыцца, што ён і яго прыхільнікі ня маюць намеру займаць у будучыні дзяржаўныя пасады і ня будуць балятавацца ў парлямэнт. Ас-Садр паведаміў, што спыняе дзейнасьць ўсіх зьвязаных зь ім аб’яднаньняў, за выключэньнем некалькіх дабрачынных арганізацый.

Шыіцкі сьвятар атрымаў вядомасьць пасьля ўварваньня амэрыканскіх войскаў у Ірак у 2003 годзе. Створанае ім апалчэньне «Войска Махдзі» неаднаразова ўступала ў сутыкненьні з вайскоўцамі ЗША.

У мінулым Моктада ас-Садр знаходзіўся ў супрацьстаяньні з прэм’ер-міністрам Ірака Нуры аль-Малікі. У красавіку ў краіне пройдуць парлямэнцкія выбары, па выніках якіх аль-Малікі разьлічвае захаваць сваю пасаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG