Актывісты Эўрамайдану, якія два з паловай месяцы ўтрымлівалі будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, на працягу некалькіх гадзін перададуць гэта памяшканьне пад кантроль уладаў. Лідэры пратэсту называюць гэтае рашэньне жэстам добрай волі пасьля таго, як з-за кратаў выйшлі ўсе затрыманыя ў Кіеве дэманстранты.
Вызваленьне будынка зьяўляецца ўмовай закону аб амністыі, прынятага Вярхоўнай Радай у канцы студзеня.
Захоплены 1 сьнежня будынак меў сымбалічнае значэньне як «штаб-кватэра рэвалюцыі», дзе размясьціліся больш за 600 пратэстоўцаў.
Зьняволеная лідэрка апазыцыі Юлія Цімашэнка адзначае, што адстаўка прэзыдэнта Віктара Януковіча зьяўляецца адным з галоўных патрабаваньняў удзельнікаў акцый пратэсту. Чарговае народнае веча апазыцыя заплянавала правесьці на Майдане Незалежнасьці у Кіеве сёньня ў 12:00.