Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН сабрала факты злачынстваў Паўночнай Карэі супраць чалавечнасьці


South Korea -- North Korean-born Kang Myeong-wook (R) bows with his granddaughter towards the North Korean border at the Demilitarized Zone (DMZ) at Imjingak, Paju, in South Korea's Gyeonggi Province on January 31, 2014
South Korea -- North Korean-born Kang Myeong-wook (R) bows with his granddaughter towards the North Korean border at the Demilitarized Zone (DMZ) at Imjingak, Paju, in South Korea's Gyeonggi Province on January 31, 2014
Камісія ААН па расьсьледаваньні парушэньняў правоў чалавека ў Паўночнай Карэі выявіла факты зьдзяйсьненьня ў гэтай краіне злачынстваў супраць чалавечнасьці.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў ААН паведаміла ў пятніцу агенцтва Асашыэйтэд Прэс. Цалкам тэкст дакладу камісіі павінен быць абнародаваны 17 лютага.

У выніку гадавога расьсьледаваньня камісіі ўдалося сабраць доказы цэлага шэрагу злачынстваў, учыненых ўладамі КНДР. У ліку гэтых злачынстваў «зьнішчэньне» людзей на тэрыторыі Паўночнай Карэі, а таксама выкраданьні і гвалтоўны вываз людзей з Паўднёвай Карэі і Японіі. У дакладзе згаданыя таксама такія злачынствы як катаваньні, прымусовая праца, згвалтаваньні і прымусовыя аборты.

Камісія ААН па расьсьледаваньні парушэньняў правоў чалавека ў Паўночнай Карэі на чале з прадстаўніком Аўстраліі Майклам Кэрбі была створана Радай па правах чалавека ААН у сакавіку мінулага году. Паўночная Карэя не дазволіла сябрам камісіі наведаць краіну. Аднак камісія заслухала паказаньні ахвяр паўночнакарэйскага рэжыму і экспэртаў. Па іх дадзеных, у гэты момант у КНДР налічваецца до120 тысяч палітычных зьняволеных. У краіне назіраецца недахоп харчаваньня, многія дзеці пакутуюць ад недаяданьня.

Паўночная Карэя назвала вылучаныя камісіяй абвінавачваньні ілжывымі. Агенцтва Асашыэйтэд Прэс прыводзіць словы прадстаўніка місіі КНДР пры ААН, які сказаў, што яго краіна цалкам і цалкам адхіляе высновы камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG