Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі: Расейская імпэрыя памрэ на Майдане


Міхаіл Саакашвілі на Майдане ў Кіеве
Міхаіл Саакашвілі на Майдане ў Кіеве

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў гэткае перакананьне ў часе сустрэчы з Патрыярхам Украінскай Праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэтам у Злучаных Штатах.

Саакашвілі падкрэсьліў, што за падзеямі ва Ўкраіне цяпер сочыць увесь сьвет, а асабліва былыя савецкія рэспублікі.

«Гэта наша агульная барацьба за незалежнасьць і будучыню нашых грамадзтваў» – адзначыў Саакашвілі, дадаючы, што прыклад Украіны паўплывае на лёс Грузіі, Азэрбайджану, Армэніі і Малдовы, а таксама Расеі.

Украінскія ўлады забаранілі Саакашвілі ўезд ва Ўкраіну пасьля таго, як ён зьявіўся на Эўрамайдане ў Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG