Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка генэрала Ярузэльскага пагражае разводам


У Польшчы выбухнуў гучны скандал з жыцьця былой палітычнай эліты. Барбара Ярузэльская (84 гады), жонка генэрала Войцеха Ярузэльскага (90 гадоў), сказала ў інтэрвію жоўтаму выданьню Super Express, што яна прыгразіла мужу разводам у выпадку, калі ён не пазбудзецца хатняй работніцы.

Паводле генэраліхі, хатняя работніца (якая маладзейшая за генэрала на 40 гадоў) фліртуе з генэралам і квапіцца на ягоныя грошы. «Як толькі я выходзіла з дому, яна бегла ў пакой майго мужа і совала галаву яму пад коўдру», — сказала Барбара Ярузэльская журналістам выданьня Super Express па тэлефоне.

Барбара і Войцех Ярузэльскія пажаніліся ў 1960 годзе. У Польшчы лічыліся да гэтага часу ўзорнай сямейнай парай.

«Некаторыя палохаюць мяне, каб я не разводзілася з мужам, бо ён хутчэй памрэ. Я не хацела б, каб ён памёр з-за мяне, але я таксама не хачу быць з той жанчынай у адным доме. Як толькі муж выйдзе са шпіталя, а яна будзе далей працаваць у нашым доме, тады развод наступіць вельмі хутка. Мы ўдакладняем усё гэта з маёй адвакаткай і падамо ў суд» — прызналася Барбара Ярузэльская.

Войцех Ярузэльскі, будучы першым сакратаром Польскай аб’яднанай рабочай партыі і прэм’ер-міністрам краіны, у 1981 годзе ўвёў ваеннае становішча ў Польшчы, якое абвясьціла па-за законам прафсаюз «Салідарнасьць». У ліпені 1989, у выніку пагадненьня з нанова легалізаванай «Салідарнасьцю», ён быў выбраны дэпутатамі парлямэнту прэзыдэнтам краіны ў абмен за згоду сфармаваць урад пад кіраўніцтвам апазыцыі. У 1990 годзе, пасьля таго як прэзыдэнтам стаў Лех Валэнса, Войцех Ярузэльскі адышоў з публічнага жыцьця. У 2008 годзе была ўзбуджаная справа супраць генэрала за ўвядзеньне ваеннага становішча, якое пракуратура расцаніла як «камуністычнае злачынства». Справа аднак спынілася пасьля таго, як судзьдзя запатрабаваў дапоўніць матэрыялы сьледзтва допытамі Маргарэт Тэтчэр і Міхаіла Гарбачова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG