Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН указала Ватыкану на сьвятароў-пэдафілаў


Сход кардыналаў у Ватыкане
Сход кардыналаў у Ватыкане

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый заклікае Ватыкан неадкладна адхіліць ад служэньня тых каталіцкіх сьвятароў, якія датычныя або падазраюцца ў сэксуальных дамаганьнях да дзяцей.

У дакладзе Камітэту ААН у правах дзіцяці выказаная скрайняя заклапочанасьць тым, што Ватыкан не дасьведчаны ў сапраўдных маштабах распаўсюджаньня такога віду злачынстваў.

Камітэт ААН таксама занепакоены тым, што Ватыкан сыстэматычна ставіць рэпутацыю каталіцкай царквы вышэй неабходнасьці абараніць дзясяткі тысяч дзяцей ад сэксуальных дамаганьняў сьвятароў.

На думку ААН, Ватыкан павінен у абавязковым парадку паведамляць сьвецкім ўладам аб такога роду злачынствах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG