Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговае «кітайскае папярэджаньне» ад Лукашэнкі: Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18:00


Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч і ягоны ўрад атрымалі чарговае папярэджаньне ад Аляксандра Лукашэнкі і крайні тэрмін да канца першага кварталу, каб разгрузіць прамысловыя склады, бо беларускія тавары кепска прадаюцца. Але, як кажуць экспэрты, пасьля ранейшых папярэджаньняў Лукашэнкі сытуацыя практычна не мянялася.

Лукашэнка абвінаваціў кіраўнікоў ураду і прамысловасьці, што тыя «ня хочуць і ня ўмеюць гандляваць». Як вы лічыце, ці толькі ў гэтым прычына, што беларускую прадукцыю цяжка прадаць за мяжой? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Рэпартаж пра штрафныя стаянкі ў Менску — хто вінаваты, што людзям няма дзе паставіць машыну?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

XS
SM
MD
LG