Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія зьнішчыла запасы хімічнай зброі


Кіраўнік МЗС Лібіі абвясьціў аб завяршэньні зьнішчэньня хімічнага арсэнала краіны.

Махамэд Абдэль-Азіз удакладніў, што гэта адбылося 26 студзеня. Паводле міністра, Лібія атрымлівала тэхналягічную дапамогу ад іншых дзяржаў, сярод якіх ЗША, Канада, ФРГ.

Гаворка ідзе пра хімічную зброю першай катэгорыі. Плянуецца, што прэкурсоры (вайсковыя хімікаты), якія адносяцца да другой катэгорыі, будуць зьнішчаныя да канца 2016 года.

Зьнішчэньне хімічных боепрыпасаў у Лібіі пачалося ў 2004 годзе, пасьля далучэньня Трыпалі да міжнароднай Канвэнцыі аб забароне хімічнай зброі. Як паведамляе ВВС, у той час рэжым Муамара Кадафі валодаў 25 тонамі іпрыту, адной тысячай тон прэкурсораў, тысячамі незапоўненых авіябомбаў, прыдатных для выкарыстаньня ваенных хімікатаў.

Пры Кадафі было зьнішчана больш за палову іпрыту і каля 40 адсоткаў прэкурсораў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG