Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль: Выдачу візаў спросьцім для грамадзтва, а не для ўлады


У Брусэлі пачаліся перамовы паміж Беларусьсю і Эўрапейскай камісіяй наконт пагадненьняў аб спрашчэньні візавых працэдур і аб рэадмісіі.

Мы папрасілі пракамэнтаваць гэтую падзею Мікэле Чэрконэ, прэс-сакратара Сэсіліі Мальмстрам, камісара ЭЗ ва ўнутраных справах.

РС: Як доўга патрываюць гэтыя перамовы зь Беларусьсю?

Чэрконэ: На гэтым этапе немагчыма прадказаць, як доўга гэта патрывае. Даўжыня і посьпех гэтага працэсу будуць залежаць ад настойлівасьці і пасьлядоўнасьці экспэртаў падчас іхных сустрэч. У некаторых выпадках гэты працэс трывае некалькі гадоў, у іншых выпадках – карацей. На пачатку перамоваў немагчыма прадказаць нейкі тэрмін. Мы спадзяемся, што гэты працэс зойме як мага менш часу.

РС: Ці Эўразьвяз не баіцца ўсплёску просьбаў зь Беларусі аб выдачы візаў у сувязі зь вельмі цяжкай сытуацыяй у гэтай краіне?

Чэрконэ: Пагадненьне аб спрашчэньні візавых працэдур датычыць вельмі канкрэтных рэчаў – паскарэньня выдачы візаў і зьмяншэньня іх кошту для некаторых катэгорый грамадзян. Мы спадзяемся, што з гэтага пагадненьня, калі яно будзе заключана, скарыстаюць у першую чаргу актывісты грамадзянскай супольнасьці, журналісты, студэнты, бізнэсмэны і некаторыя іншыя катэгорыі. Таму мы не баімся нейкага ўсплёску, паколькі ў пагадненьні будзе ясна акрэсьлена, каму гэтае спрашчэньне адрасуецца.

РС: А з другога боку, ці вы не баіцеся, што з гэтага пагадненьня скарыстаюць перш за ўсё ўлады Беларусі?

Чэрконэ: Не, таму што пагадненьне датычыць перш за ўсё прадстаўнікоў грамадзтва, а ня ўлады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG