Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Апазыцыя аспрэчвае закон «аб закладніках». Майдан не разыходзіцца (УЖЫВУЮ)

Супрацьстаяньне ў Кіеве працягваецца. На плошчах і ў Радзе. Віктар Януковіч сышоў на бальнічны.


Напісаць на Твітэры Сачыць можна тут:

Twitter:
@svaboda #євромайдан

Статыстыка Майдану: пацярпелі больш за 1200 пратэстоўцаў


Ад 30 лістапада 2013 да 30 студзеня 2014 году ў Кіеве да лекараў зьвярнуўся 1231 удзельнік акцый пратэсту. Зь іх шпіталізаваны 681.

Пра гэта паведамляе дэпартамэнт здароўя Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі.

Цяпер на стацыянарным лячэньні ва ўстановах аховы здароўя знаходзіцца 63 ўдзельнікі масавых акцый.

Раней лекары — валянтэры, якія працуюць на Майдане, — паведамлялі пра значна большую колькасьць пацярпелых. Гэта тлумачылі тым, што міліцыя, па некаторых дадзеных, затрымлівае ў лякарнях параненых актывістаў, таму людзі баяцца зьвяртацца па дапамогу ў дзяржаўныя ўстановы, паведамляе «Украінская праўда».

Рэгіянал: Беларуса й армяніна забілі не на Майдане

Алег Цароў
Алег Цароў

Член Партыі рэгіёнаў Алег Цароў упэўнены, што двух пратэстоўцаў — беларуса і армяніна — забілі не на вуліцы Грушэўскага, дзе было супрацьстаяньне зь «Беркутам», а ў іншым месцы, а потым прынесьлі ў эпцэнтар супрацьстаяньня. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Дождь»:

«Я перакананы, што іх забілі дзесь на іншай тэрыторыі — і прынесьлі й кінулі там. І ўжо дакладна гэта зрабілі не праваахоўныя ораганы», прыводзіць яго выказваньне «Українська правда».
«Беркут» знайшоў лепшае прымяненьне шчытам

Раман Бясьсмертны: Беларусь накрые штормам вецер свабоды з Украіны

«Калі ў Аляксандра Лукашэнкі яшчэ нешта засталося ў галаве, то ён мусіць пайсьці на лібэралізацыю», — заявіў Радыё Свабода Раман Бясьсьмертны, былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі (2010–2011), камэндант Майдана пад час Аранжавай рэвалюцыі, віцэ-прэм’ер ураду Юліі Цімашэнкі.
Як беларускія ўкраінцы ацэньваюць падзеі на сваёй гістарычнай радзіме?

На Майдане дазваляюць застацца


Актывісты павінны вызваліць адміністратыўныя будынкі, але на Майдане могуць застацца

З такой заявай выступіў сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Рыбак .

Рыбак падкрэсьлівае, што законам аб амністыі не прадугледжана вызваленьне пратэстуючымі Майдана, паведамляе УНІАН.

Скасаваньне законаў аб дыктатуры падпісалі


Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Рыбак падпісаў закон, які адмяняе 9 з 11 законаў, прынятых 16 студзеня. Паведамленьне пра гэта зьявілася на сайце парлямэнта.

Цяпер закон накіраваны на подпіс прэзыдэнту Віктару Януковічу.

Памёр міліцыянт з Грушэўскага — МУС Украіны


Выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка заявіў, што раніцай у чацьвер ад праблем з сэрцам памёр капітан Дзьмітрый Данец.

«У 30-гадовага, да таго здаровага, міліцыянта ня вытрымала сэрца, — сказаў ён у відэазвароце. Гэта наступствы таго штодзённага напружаньня і супрацьстаяньня на Грушэўскага, дзе Дзьмітрый нёс службу па ахове грамадзкага парадку».


Адстаўка Захарчанкі зьяўляцца адным з патрабаваньняў пратэстуючых на Майдане Незалежнасьці, вуліцы Грушэўскага і ў іншых рэгіёнах Украіны.

Адзiн дзень з Майдана


Памёр пасьля вадамёта на Грушэўскай

Бізнэсовец Багдан Калыняк, які падчас сутычак на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве зарабіў пнэўманію, памёр у абласным шпіталі Івана-Франкоўска.

Яму ўчора споўнілася б 53 гады.

Амаль усе два месяцы барацьбы на Эўрамайдане ён правёў у Кіеве, робячы кароткія паўзы паміж паездкамі. У апошні час Багдан амаль бяз сну і адпачынку быў на Майдане: дапамагаў параненым, рабіў «чорную» працу, заставаўся на начныя дзяжурствы. Дадому ён прыехаў хворым і стомленым. А 28 студзеня актывіста з горада Каламыя не стала,— піша кіеўская газэта «Сегодня».

Калыняк меў прыватны бізнэс, займаўся бытавой тэхнікай, меў сваю краму

Януковіч захварэў


Віктар Януковіч знаходзіцца на бальнічным. Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка Дзяржаўнага кіраўніцтва справамі па мэдыцынскіх пытаньнях Аляксандр Орда, інфармуе прэс-служба прэзыдэнта.

«Прэзыдэнту Ўкраіны адкрыта бальнічны ліст у сувязі з вострым рэсьпіраторным захворваньнем, якое суправаджаецца высокай тэмпэратурай».

Крэмль аднаўляе ціск на Украіну, — Більт


Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт бачыць прыкметы аднаўленьня эканамічнага ціску Расеі на Ўкраіну. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

«Гэта адбываецца праз некалькі дзён пасьля саміту Эўразьвяз — Расея ў Брусэлі», — дадае кіраўнік швэдзкага дыпляматычнага ведамства.

Івана-Франкоўская абласная Рада
Івана-Франкоўская абласная Рада

Заходнія дыпляматы наведалі параненых з барыкад


Дыпляматы з краін Эўразвязу, ЗША і Канады наведалі актывістаў, параненых у выніку гвалту апошніх дзён.

Яны наведалі некалькі кіеўскіх шпіталёў, інфармуе дэлегацыя Эўрапейскага зьвязу ва Украіне на сваёй Facebook-старонцы.

У сераду вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах Кэтрын Эштан сустрэлася з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Па выніках гэтай сустрэчы яна заявіла, што перамовы паміж прэзыдэнтам Украіны і лідэрамі апазыцыі «павінны стаць рэальным дыялёгам», каб зьняць «заклапочанасьць, якую людзі на самай справе маюць адносна будучыні» .
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы рыхтуе фінансавыя санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў, і супраць лідэраў пратэстаў у выпадку, калі палітычны крызыс ва Ўкраіне абвострыцца.
Расея ізноў распачала гандлёвую вайну з Украінай

Пра татальную праверку ўкраінскай прадукцыі на ўнутраных мытных пунктах паведаміла прэсавы сакратар Луганскай рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палаты Ксенія Дзёміна.

На Эўрамайдане спакойна


На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве абстаноўка спакойная, людзі рухаюцца ў сваіх справах, грэюцца ля бочак з агнём і ў намётах, дзе паляцца буржуйкі.

Барыкады на вуліцы Грушэўскага ў дымцы. Там таксама спакойна.
Украінская апазыцыя не зьбіраецца выконваць прыняты Вярхоўнай Радай ўвечары ў сераду закон аб амністыі, якія выстаўляе ў якасьці ўмовы амністыі вызваленьне адміністрацыйных будынкаў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG