Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квасьнеўскі: Украіне трэба ўрад «нацыянальнага выратаваньня»


Квасьнеўскі каля гшпіталю ў Харкаве пасьля сустрэчы са зьняволенай Юліяй Цімашэнкай у лістападзе 2013 году
Квасьнеўскі каля гшпіталю ў Харкаве пасьля сустрэчы са зьняволенай Юліяй Цімашэнкай у лістападзе 2013 году

Былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі станоўча ацэньвае адстаўку ўраду Міколы Азарава, але лічыць, што гэтага недастаткова для вырашэньня палітычнага крызысу ва Ўкраіне.

«Я б ішоў у бок стварэньня нечага, што назваў бы ўрадам нацыянальнага адзінства або урадам нацыянальнага выратаваньня, таму што сытуацыя зьяўляецца драматычнай» – сказаў Квасьнеўскі ў інтэрвію польскаму тэлеканалу TVP Info.

На думку Квасьнеўскага, такі ўрад неабавязкова павінен узначаліць апазыцыянэр, а проста аўтарытэтны палітык, які мог бы пакіраваць краінай да прэзыдэнцкіх выбараў і гарантаваць, што гэтыя выбары пройдуць сумленна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG