Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры Жызьнеўскага ня хочуць казаць, калі і дзе яго пахаваюць


Цырымонія разьвітаньня зь Міхаілам Жызьнеўскім у Кіеве 26 студзеня 2014
Цырымонія разьвітаньня зь Міхаілам Жызьнеўскім у Кіеве 26 студзеня 2014

Сёньня на разьвітаньні з забітым на кіеўскіх барыкадах беларусам Міхаілам Жызьнеўскім былі ягоныя сястра і пляменьнік.

Бацькі прыехаць не змаглі. Сябры Жызьнеўскага ня хочуць казаць, калі і дзе яго пахаваюць.

Сёньня на разьвітаньні з забітым на кіеўскіх барыкадах беларусам Міхаілам Жызьнеўскім былі ягоныя сястра і пляменьнік. Бацькі прыехаць не змаглі.

Сяброўка Міхаіла Жызьнеўскага зь Белай Цэрквы Саша Панчанка распавяла Свабодзе, што сёньня ў Кіеве на разьвітаньні былі сястра Міхаіла Натальля і пляменьнік Павал.

Бацькі не прыехалі. З блізкіх сяброў была Саша Панчанка з мужам:

«Было занадта многа людзей і занадта многа журналістаў», — кажа Саша Панчанка.

Паводле яе слоў, час і месца пахаваньня Міхаіла Жызьнеўскага ў Беларусі вядомыя, але не разгалошваюцца.

Саша Панчанка кажа, што ня хоча каб на пахаваньні Міхаіла ў Беларусі былі журналісты:

«Не, не і яшчэ раз не. Я еду туды, каб пахаваць яго як чалавека».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG