Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паплечнік Хадаркоўскага Платон Лебедзеў выйшаў з турмы


Платон Лебедзеў
Платон Лебедзеў
Былы кіраўнік «МЕНАТЕП» і паплечнік Хадаркоўскага Платон Лебедзеў выйшаў на волю з калёніі па пастанове Вярхоўнага суду Расеі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-бюро Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў.

Лебедзеў пакінуў турму пасьля таго, як у адміністрацыю паступіў арыгінал пастановы Вярхоўнага суду.

Прэзыдыюм Вярхоўнага суду ў чацьвер зьнізіў Лебедзеву тэрмін пакараньня і пастанавіў вызваліць яго з калёніі. Пасьля гэтага неабходныя для вызваленьня дакумэнты былі перададзеныя ў Фэдэральную службу выкананьня пакараньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG