Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыкады на тле перамір’я. Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 18:00


Ва Ўкраіне захоўваецца перамір’е, нягледзячы на тое, што лідэры апазыцыі і ўлада ні пра што не дамовіліся. Абыйшлося без начных сутыкненьняў зь міліцыяй.

За ноч дэманстранты захапілі яшчэ некалькі вуліц і пашырылі барыкады, якія цяпер узводзяцца за 10-20 хвілін. Майдан пашыраецца на рэгіёны.

Мы распавядзем пра падзеі ў Кіеве, а таксама:

пра тое, ці ўдалося сваякам Міхаіла Жызьнеўскага выехаць за ягоным целам у Кіеў,

вы пачуеце рэпартаж ад помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску,

беларускія рэакцыі на забурэньні ў Кіеве,

працяг эксклюзыўнага інтэрвію з мітрапалітам Паўлам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG