ПАДЗЕІ ДНЯ
У Менскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбудзецца прэзэнтацыі кніжкі Натальлі Бадзілоўскай «Цудоўныя прыгоды ліцьвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве». Казка на беларускай і ангельскай мовах распавядае пра Данію, казачную краіну Ганса Крысьціяна Андэрсэна. Пачатак а 12.00.
У галерэі «Крыга» ў Горадні адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Разрушыцель» Сьцяпана Стурэйкі, якая была апублікаваная ў электронным варыянце напрыканцы мінулага году. Пачатак а 12.00.
У Палацы спорту ў Менску пройдзе выстава галубоў ды пявучых і дэкаратыўных птушак «Экзот-2014». Час працы: 10.00-19.00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1924 – у гарадку Шамані ў Францыі пачаліся першыя зімовыя Алімпійскія гульні.
1972 – у Менску нарадзіўся мільённы жыхар.
2011 – у Эгіпце пачаліся масавыя антыўрадавыя пратэсты, якія адсунулі ад улады прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
У гэты дзень нарадзіліся:
1869 – Адам Гурыновіч, беларускі паэт.
1874 – Уільям Сомэрсэт Моэм, ангельскі пісьменьнік.
1882 – Вірджынія Вульф, ангельская пісьменьніца.
1938 – Уладзімер Высоцкі, расейкі бард, паэт і актор.
У гэты дзень памерлі:
41 – Калігула, рымскі імпэратар.
1938 – Тамаш Грыб, беларускі палітык. Адзін зь лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Памёр на эміграцыі ў Празе.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песьнь смутная ідзе у калейку
I будзіць у сэрцах мысьль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі».
Адам Гурыновіч