Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч павіншаваў украінцаў з Днём саборнасьці


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

22 студзеня 1919 году ў Кіеве на Сафійскай плошчы быў абвешчаны Акт узьяднаньня — пра ўзьяднаньне ўкраінскіх зямель у саборнай украінскай дзяржаве.

У дакумэнце было сказана: «З гэтага часу разам зьліваюцца стагоддзямі адарваныя адна ад адной часткі адзінай Украіны. Ажыцьцявіліся адвечныя мары, якімі жылі і за якія паміралі лепшыя сыны Ўкраіны».

«Менавіта нацыянальнае адзінства зьяўляецца зарукай сьцьвярджэньня Ўкраіны як свабоднай эўрапейскай дзяржавы.

Няпростыя працэсы, якія адбываюцца цяпер ва Ўкраіне, сталі іспытам на дзяржаўную сталасьць нашага народа, унутранае адзінства і талерантнасьць.

І я ўпэўнены, што з палітычных і эканамічных выпрабаваньняў, якія былі пасланыя нашай краіне, Украіна выйдзе мацнейшай і больш загартаванай», — заявіў Януковіч у віншаваньні з нагоды сьвята.

У сеціве многія камэнтатары ўжо называюць сёньняшняе сьвята крывавым Днём саборнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG