Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская Вікіпэдыя супраць цэнзуры


Украінская супольнасьць Вікіпэдыі абвясьціла аб сваім рашэньні адключаць на 30 хвілін украінскамоўны разьдзел Вікіпэдыі для чытачоў з усяго сьвету ад 16.00 да 16.30 штодня паводле кіеўскага часу, пачынаючы зь сёньняшняга дня.

У адмысловым паведамленьні, якое зьмяшчаецца над кожным артыкулам украінскай Вікіпэдыі, паведамляецца, што такім чынам супольнасць пратэстуе супраць прынятых Вярхоўнай Радай 16 студзеня законаў, якія «ў выпадку ўвядзеньня ў жыцьцё могуць сур’ёзна нашкодзіць свабодзе і адкрытасьці інтэрнэту, у тым ліку Вікіпэдыі».

«Вікіпэдыя прытрымліваецца нормаў нэўтральнасьці, непрадузятасьці і бесстароннасьці, яна па-за палітыкай, не падтрымлівае ні адну партыю ці ідэалёгію, акрамя ідэі вольнага назапашваньня, распаўсюджваньня і выкарыстаньня ведаў», — гаворыцца ў заяве рэсурсу.

Нагадаем, што падобнай практыкай пратэстаў у мінулым карысталіся італьянская, англамоўная і расейская вэрсіі Вікіпэдыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG