Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазыцыйная вайна зь «Беркутам» і паляваньне на «цітушак» (УЖЫВУЮ)

абноўлена

Другія суткі працягваюцца сутычкі дэманстрантаў з праваахоўнікамі на вуліцы Грушэўскага з ужываньнем гранатаў, траўматычнай зброі, фаераў, камянёў, кактэйляў Молатава.


«Беркут» абстрэльвае дэманстрантаў зь вінтовак
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:08 0:00
Наўпроставы лінк

«Беркут» абстрэльвае дэманстрантаў зь вінтовак (ВІДЭА)

Коратка

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

11:11 21.1.2014
У Кіеве у сутычках пацярпела 30 журналістаў

Пацярпелыя карэспандэнты Радыё Свабода Ігар Ісхакаў і Дзьмітры Баркар
Пацярпелыя карэспандэнты Радыё Свабода Ігар Ісхакаў і Дзьмітры Баркар
10:23 21.1.2014

На Грушэўскага пратэстуюць каля тысячы чалавек, людзі аднаўляюць барыкады


На вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева знаходзіцца каля 1 тысячы чалавек. Як перадае карэспандэнт УНІАН, на дадзены час мітынгоўцы не вядуць ніякіх актыўных дзеяньняў адносна байцоў спэцпадраздзяленьня «Беркут».

Частка мітынгоўцаў ўладкоўвае разбураныя ноччу барыкады, а частка працягвае біць палкамі па бочак і мэталічным лістам.

У сваю чаргу байцы ўнутраных войскаў працягваюць трансьляваць у гучнагаварыцель паведамленьні з патрабаваньнем да мітынгоўцаў спыніць незаконныя.
10:21 21.1.2014
10:21 21.1.2014
09:16 21.1.2014
06:53 21.1.2014
Фота дня


06:40 21.1.2014
У Кіеве актывісты Эўрамайдану і Аўтамайдану вылоўліваюць «цітушак», якія пачалі ладзіць у горадзе масавыя закалоты. Перад гэтым пратэстоўцы разьбілі арганізаваную групу з 150-200 «цітушак», затрымаўшы як мінімум пяцярых. Цяпер іх дастаўляюць на Майдан і дапытваюць.



05:46 21.1.2014
Вось гэтым страляюць у дэманстрантаў
05:35 21.1.2014

Клічко злавіў двух цітушак, дапытаў і раззброіў. Сказалі, што прывезьлі іх з Херсона.Заданьне - біць машыны, вітрыны, блякаваць дарогі і ладзіць масавыя закалоты і бойкі.

05:19 21.1.2014

«Шаноўны абанэнт! Вы зарэгістраваныя як удзельнік масавых закалотаў»

Мабільныя апэратары «ідэнтыфікуюць» удзельнікаў закалотаў


Украінскія мабільныя апэратары «Кіеўстар» і МТС рассылаюць людзям, якія знаходзяцца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, паведамленьне аб ідэнтыфікацыі іх як «удзельнікаў масавых беспарадкаў».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні карыстальнікаў Facebook.

«Паважаны абанэнт, вы зарэгістраваныя як удзельнік масавых закалотаў», — адзначаецца ў паведамленьні.
04:50 21.1.2014

«Цітушкі» ходзяць па Кіеве і б'юць машыны. Рыхтуецца надзвычайны стан?


Актывісты Эўрамайдану чакаюць нападу «цітушак» і «беркутаўцаў». Пра гэта яны адзначаюць у паведамленьнях у сацыяльных сетках. Паводле іх інфармацыі, «цітушак» каля 200-300 і яны ўзброеныя абрэзкамі трубаў, — пішаУкраінская праўда.

«На Міхайлаўскую прыехаў Клічко. На Інстытуцкай каля 200 беркутаўцаў вышыхтаваліся для штурму. На Лютэранскай вышыхтаваўся „Беркут“, праводзяць трэніроўку... Вельмі напружаная абстаноўка на Эўрапейскай. Паводле чутак, штурм прызначаны на 2.30», — піша Юры Касьянаў.

«Цітушкі ідуць па Ярвале. На Прарэзной слабыя барыкады! Верагодна, што будуць штурмаваць яшчэ і Кіеўскую раду!», — адзначае прадстаўнік ВА «Свабода»Аляксандар Аранец.

Паводле яго словаў, на Уладзімірскай «цітушкі» б’юць выпадковых мінакоў і разьбіваюць машыны. Ёсьць таксама інфармацыя, што аўтобусы высаджваюць маладых людзей характэрнай зьнешнасьці і на плошчы Перамогі каля цырка.

У сацыяльных сетках зьяўляюцца паведамленьні, што раніцай 21-га прэзыдэнт Віктар Януковіч зьбіраецца ўвесьці надзвычайны стан у сувязі з масавымі закалотамі.
04:19 21.1.2014

«Беркут» абстрэльвае дэманстрантаў зь вінтовак

Сілавікі для ўрэгуляваньня канфлікту ў Кіеве шырока ўжываюць спэцсродкі. Сярод іх сьвятла-шумавыя гранаты, плястыкавыя і гумовыя кулі.

«Беркут» абстрэльвае дэманстрантаў зь вінтовак
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:08 0:00
Наўпроставы лінк
04:15 21.1.2014

Бамбардаваньне «Беркуту» на Грушэўскага

Супрацьстаяньне мітынгоўцаў і міліцыі ў Кіеве працягваецца ўжо другі дзень. У адказ на сьвятла-шумавыя гранаты сілавікоў, майданаўцы «абстрэльваюць» іх піратэхнікай.

Бамбардаваньне «Беркуту» на Грушевського
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:02 0:00
Наўпроставы лінк
04:04 21.1.2014
Ці вытрымаюць дэманстранты штурм "Беркуту"?
04:00 21.1.2014
Штурм ідзе.
03:54 21.1.2014
"Беркут" пайшоў у наступ на пратэстоўцаў па вуліцы Грушэўскага. Вылоўліваюць найбольш актыўных па аднаму, арыштоўваюць. Пры гэтым працягваюць кідаць сьвятла-шумавыя гранаты і страляць па дэманстрантах. Зьнішчылі катапульту і разьбіраюць барыкады. Усё больш адваёўваюць тэрыторыю.
03:48 21.1.2014

Жывая трансьляцыя ukrstream.tv

XS
SM
MD
LG