Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Евроторг» патрабуе ад Карагіна вуснага абвяржэньня


Belarus – The economist Uladzimer Karahin, undated
Belarus – The economist Uladzimer Karahin, undated

«Евроторг» запатрабаваў, каб старшыня Менскага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімер Карагін вусна абверг свае выказваньні, распаўсюджаныя інтэрнэт-мэдыямі. Кампанія падала на Карагіна ў суд за выказваньні, якія шкодзяць яе дзелавой рэпутацыі.

Абвяржэньне павінна адбыцца ў прысутнасьці асобаў, якія бралі ўдзел у пасяджэньні круглага стала па праблеме рэйдэрства ў Беларусі. Менавіта падчас гэтай імпрэзы Карагін і зрабіў заяву, якая не спадабалася «Евроторгу».

Так патрабуе ўдакладнены пазоў «Евроторга», перададзены суду падчас працэсу 17 студзеня, перадае Інтэрфакс.

Паводле прадстаўніка «Евроторга», спосаб такога вуснага абвяржэньня вызначыць суд. Але гэта можа быць зроблена ў той жа форме пасяджэньня круглага стала.

Ад журналістаў, якія выступаюць суадказчыкамі ў справе, пазоўнік патрабуе абвергнуць артыкулы, апублікаваныя па выніках круглага стала. Зрабіць ён гэта прапануе шляхам разьмяшчэньня абвяржэньня на інтэрнэт-рэсурсах, дзе раней былі разьмешчаны пералічаныя ў пазове артыкулы.

У Фрунзенскім судзе Менску разглядаецца пазоў кампаніі «Евроторг» да старшыні Менскага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімера Карагіна за нібыта нанесеную шкоду дзелавой рэпутацыі.

Суадказчыкамі суд прыцягнуў партал Tut.by, інтэрнэт-выданьне «Ежедневник», БелаПАН, аўтараў артыкулаў і арганізатара круглага стала, на якім абмяркоўвалася тэма рэйдэрства ў Беларусі, — Аляксандра Паўлава.

«Евроторг» лічыць, што выказваньні Карагіна на круглым стале, апублікаваныя ў мэдыях, зьневажаюць яго дзелавую рэпутацыю, бо абвінавачваюць кампанію ў тым, што яна дзейнічае разам з рэйдэрамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG