Лідэрамі ў ліку намінацый сталі два фільмы – «Гравітацыя» (Gravity) Альфонса Куарона і «Афэра па-амэрыканску» (American Hustle) Дэвіда Оўэна Расэла. Абедзьве стужкі намінаваныя ў дзесяці катэгорыях. Трэцяй па ліку намінацый стала гістарычная драма «12 гадоў рабства» (12 Years a Slave), якая прэтэндуе на ўзнагароды ў дзевяці катэгорыях. Усе тры стужкі і сем іншых будуць змагацца за званьне найлепшага фільма.
Сярод прэтэндэнтаў на званьне найлепшага актора – Крысьціян Бэйл (за ролю ў фільме «Афэра па-амэрыканску») і Леанарда ды Капрыа, які зьняўся ў карціне «Воўк з Уол-стрыт». Сярод тых, каго могуць назваць найлепшай актрысай, Сандра Булак, якая зьнялася ў «Гравітацыі», Кейт Бланшэт, якая сыграла ў фільме «Жасмін», Мэрыл Стрып.
На намінацыю «найлепшы рэжысэр» вылучаныя Стыў Маккуін,
Альфонс Кураон, Дэвід О.Расэл, Марцін Скарсэзэ і Аляксандар Пэйн.
86-я цырымонія ўручэньня прэміі пройдзе 2-га сакавіка ў Лёс-Анджэлесе.