Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз бярэцца за вяндліну, ці адаб’ецца гэта на Беларусі? Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 18-й


Эўразьвяз зьбіраецца ад 1 верасьня абмежаваць продаж і ўзмацніць кантроль за вытворчасьцю вэнджаных мясных вырабаў.

Забарона пачне дзейнічаць праз 9 месяцаў. Прычынай стала тое, што вэнджаныя каўбасы, мяса, сала, рыба ўтрымліваюць канцэрагены — рэчывы, якія выклікаюць рак і асаджваюцца на прадуктах з драўнянага дыму. Як гэтая забарона адаб’ецца на Беларусі?

У Менску асуджаны пэдафіл, па справе якога праходзяць дзясяткі пацярпелых, а яшчэ больш адмовіліся даваць паказаньні.

Сёньня апошні дзень, калі патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў могуць падаць дакумэнты на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў. Прагучыць апытаньне ў Магілёве: «Ці ведаеце вы, што ў краіне ідзе выбарчая кампанія? Ці ёсьць прыкметы гэтага? Чаму, на вашу думку, у выбарчыя камісіі амаль нідзе ня ўключаны прадстаўнікі апазыцыі?»

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG