Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты Кіеўскага ўнівэрсытэта абвясьцілі галадоўку


Студэнты Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Тараса Шаўчэнкі з 15 студзеня абвясьцілі пэрсанальную бестэрміновую галадоўку пратэсту.

Галоўнае патрабаваньне студэнтаў — адклікаць Дзяржаўную iнспэкцыю навучальных устаноў Украіны, якая ў пэрыяд з 11 па 25 студзеня праводзіць пазаплянавую праверку кіеўскіх ВНУ, паведамляе агенцтва УНІАН.

У прысутнасьці інспэкцыі студэнты бачаць рэпрэсіі ў дачыненьні да ўдзельнікаў і неабыякавых да падзей, зьвязаных з Эўрамайданам.

«Студэнты не маюць магчымасьці адказаць на пытаньне паўнавартасна, паколькі хвалююцца і адчуваюць маральна-псыхалягічны ціск трэціх асоб. Таксама студэнты бачаць ангажаванасьць інспэкцыі, якая чыніць ціск на выкладчыкаў падчас прыёму экзамэнаў. Гэта прыводзіць да зьмены прынцыпу правядзеньня экзамэнаў без папярэджаньня», — гаворыцца ў заяве.

Студэнты патрабуюць ад Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны неадкладна адклікаць інспэкцыю і не дапускаць далейшага ціску на студэнтаў, якія адстойвалі свае канстытуцыйныя правы на мірных акцыях пратэсту.

Студэнты паведамілі пра пачатак сваёй публічнай акцыі 15 студзеня ў 13 гадзін каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Кіеве.

«Галадоўка ня спыніцца да таго часу, пакуль ня будзе выкананае патрабаваньне!», — падкрэсьліваецца ў паведамленьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG