Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кнігі дзеткам» будуць агучваць беларускія народныя казкі


Ідэя праекту — даць магчымасьць карыстальнікам мабільных прыладаў чытаць кнігі на беларускай мове.

У віртуальнай краме iStore зьявілася праграма «Кнігі дзеткам».

Па-ангельску праграма называецца Kinderbook. Гэта кніжная палічка дзіцячых кніг для мабільных прыладаў. На лягатыпе праграмы на фоне вясёлага тварыка — бел-чырвона-белы сьцяг.

Ідэя праекту — даць магчымасьць карыстальнікам мабільных прыладаў чытаць кнігі на беларускай мове, якія разьвіваюць у маленькіх чытачоў добры густ і фармуюць карціну сьвету, заснаваную на традыцыйных чалавечых каштоўнасьцях.

«Цяпер рыхтуемся да перакладу кніг, сюжэты якіх усім знаёмыя зь дзяцінства. Гэта будуць «Мама для маманцяняці», «Малеча-янот» і іншыя. Цікава, што нашыя чытачы могуць галасаваць у сацыяльных сетках за тую ці іншую кнігу, якую яны б хацелі найхутчэй атрымаць у перакладзе. Таксама мы запрашаем да супрацы беларускіх аўтараў і мастакоў. У пэрспэктыве ўсё ж хацелася б займацца ня толькі перакладнымі, але найперш сваімі, беларускімі казкамі. Да прыкладу, ужо цяпер распачатая праца па стварэньні новай кнігі на сюжэт беларускай народнай казкі «Страшны зьвер», — распавяла каардынатарка праекту Тацяна Цуканава.

Кнігі ў бібліятэцы разьлічаныя дзяцей ад трох да васьмі гадоў — менавіта ў гэтым узросьце дзеці вучацца чытаць самастойна. Большасьць кніг маюць ангельскую вэрсію тэксту і агучваньня. Чытачы могуць выбраць, на якой зь дзьвюх моваў чытаць і слухаць кнігу — беларускай ці ангельскай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG