Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску памёр затрыманы


У Віцебску ў ізалятары часова ўтрыманьня памёр затрыманы за хуліганства.

Як паведамляе праваабарончая арганізацыя «Плятформа», пры правядзеньні маніторынгу месцаў прымусовага ўтрыманьня ёю выяўлены факт раптоўнай сьмерці ў Віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня затрыманага за дробнае хуліганства 50-гадовага Ігара Кудзелкі.

28 сьнежня мінулага года Кудзелка пасьля сямейнага скандалу быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і зьмешчаны ў выцьвярэзьнік. Перад гэтым яго агледзелі мэдыкі, праблем са здароўем, акрамя стану алькагольнага ап’яненьня, у парушальніка выяўлена не было. Пасьля выцьвярэзьніка Кудзелка паўторна быў агледжаны мэдыкамі і быў пераведзены ў ІЧУ УУС Віцебскага аблвыканкама.

29 сьнежня Кудзелка адчуў сябе дрэнна, яму выклікалі хуткую дапамогу. Да прыезду лекараў мужчыну была аказана першая дапамога мэдыцынскімі працаўнікамі ізалятара, аднак «хуткая» канстатавала сьмерць затрыманага. Бачных пашкоджаньняў і прыкмет гвалтоўнай сьмерці на целе памерлага не выяўлена, прычына сьмерці ўстанаўліваецца.

Загіблы працаваў мулярам на адным з прадпрыемстваў Віцебска.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG