Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачата крымінальная справа па факце зьбіцьця Луцэнкі


Зьбіты Юры Луцэнка
Зьбіты Юры Луцэнка
Пракуратура Кіева ўзбудзіла крымінальную справу па факце зьбіцьця былога кіраўніка МУС Украіны Юрыя Луцэнкі. Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-службу ведамства.

У ноч на 11 студзеня Луцэнка, які цяпер узначальвае апазыцыйны рух «Трэцяя ўкраінская рэспубліка», быў зьбіты байцамі спэцаддзелу міліцыі «Беркут» каля Сьвятошынскага раённага аддзелу міліцыі ў Кіеве. У палітыка дыягнаставалі тры гематомы на галаве і закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Ён быў дастаўлены ў шпіталь.

Інцыдэнт адбыўся падчас сутычкі паміж міліцыяй і апазыцыяй. Пацярпелі яшчэ некалькі чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG