Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыватны касьмічны карабель з ЗША паляцеў да МКС


У ЗША ў чацьвер пасьпяхова ажыцьцёўлены запуск прыватнага касьмічнага карабля, які павінен даставіць грузы на Міжнародную касьмічную станцыю.

Ракета Antares з касьмічным караблём Cygnus стартавала з касмадрома Уолапс у штаце Вірджынія на ўсходнім узьбярэжжы ЗША. Гэта другі палёт карабля Cygnus да МКС і першы з васьмі рэгулярных рэйсаў, па кантракце з НАСА, які робіць прыватная фірма Orbital Sciences.

Стыкоўка карабля Cygnus з Міжнароднай касьмічнай станцыяй заплянавана на нядзелю 12 студзеня. Карабель даставіць на станцыю навуковае абсталяваньне, а таксама адзеньне і прадукты для экіпажа МКС.

Запуск ракеты ажыцьцёўлены на наступны дзень пасьля таго, як НАСА заявіла аб працягу свайго ўдзелу ў праекце МКС да 2024 года, на чатыры гады даўжэй , чым плянавалася да гэтага часу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG