Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі ўвядуць адмысловы падатак за вульканы


Вулькан у Суматры
Вулькан у Суматры
Паводле ўхваленага італьянскімі сэнатарамі закону, населеныя пункты, на тэрыторыі якіх ляжыць дзейны вулькан, змогуць патрабаваць ад турыстаў аплаты аднаразовага збору ў памеры 5 эўра (прыкладна 66.000 бел. руб.).

Як паведамляе італьянская газэта «La Stampa», збор за «доступ на тэрыторыю, якая падлягае рэгуляцыі і знаходзіцца побач з вульканічнай дзейнасьцю», будзе тычыцца ўсіх вульканаў, пачынаючы ад Этны і заканчваючы Вэзувіем.

На сеньня важныя з пункту гледжаньня турызму гарады зьбіраюць з наведнікаў так званы падатак за знаходжаньне на тэрыторыі горада. Напрыклад, турысты ў Вэнэцыі павінны плаціць 5 эўра за кожную ноч, у Рыме — 3 эўра за 10 начэй. З атрыманых грошай гарадзкія ўлады фінансуюць рамонт выбітнасьцяў, а таксама культурныя і турыстычныя мерапрыемствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG