Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Леніну ўпаў сам, — адэская міліцыя


Помнік Леніну ў Магілёве
Помнік Леніну ў Магілёве

Пашкоджаньні зафіксавалі ў ноч на 4 студзеня. З адпаведнай заявай у міліцыю зьвярнуўся старшыня мясцовага сельсавету. Праваахоўнікі распачалі справу па артыкуле «зьнішчэньне, разбурэньне або псаваньне помнікаў гісторыі ці культуры».

У разбурэньні помніка Ўладзіміру Леніну ў Адэскай вобласці ва Ўкраіне, ня выяўлена прыкмет наўмыснага зьнішчэньня. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце абласнога ўпраўленьня МУС.

Пашкоджаньні зафіксавалі ў ноч на 4 студзеня. З адпаведнай заявай у міліцыю зьвярнуўся старшыня мясцовага сельсавету. Праваахоўнікі распачалі справу па артыкуле «зьнішчэньне, разбурэньне або псаваньне помнікаў гісторыі ці культуры».

«Падчас агляду месца здарэньня з удзелам спэцыяліста аддзелу горадабудаўніцтва, архітэктуры і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Мікалаеўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі сьледча-апэратыўнымі дзеяньнямі вызначана, што з прычыны самаразбурэньня пастамэнту адбылося падзеньне помніка, у выніку чаго ён раскалоўся ў месцы склейваньня частак. Папярэдніх прыкмет наўмыснага зьнішчэньня, разбурэньня або пашкоджаньня помніка ня выяўлена», — інфармуе абласное ўпраўленьне МУС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG