Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку склаў прысягу новы мэр


Біл дэ Блазіо
Біл дэ Блазіо
У Нью-Ёрку прыняў прысягу новы мэр — дэмакрат Біл дэ Блазіо. Падчас урачыстай цырымоніі Біл дзе Блазіо, які на выбарах атрымаў больш за 60 працэнтаў галасоў, паабяцаў змагацца са злачыннасьцю і памяншаць разрыў паміж багатымі і беднымі.

Цырымонію інаўгурацыі правёў былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан.

Біл дэ Блазіо да абраньня на пасаду мэра працаваў грамадзкім адвакатам, стаў першым за 20 гадоў дэмакратам, які ўзначаліў Нью-Ёрк. Да гэтага мэрам горада быў рэспубліканец Майкал Блюмбэрг.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG