Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Новы год Лукашэнка распавёў, як беларусы шчасьліва жывуць


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Штогод Лукашэнка ў сваіх традыцыйных навагодніх выступах згадвае «ворагаў» — унутраных і зьнешніх, сусьветны крызіс, спробы «расхістаць» і «нахіліць». Сёлета Лукашэнка абышоў тэмы эканамічнага крызісу, пагрозы дэвальвацыі, затое распавёў пра посьпехі за апошні год

«Часам мы нават не ўсьведамляем, якое гэта насамрэч велізарнае і неацэннае шчасьце — жыць на сваёй зямлі, вольна дыхаць яе паветрам, піць яе крыштальную ваду і адчуваць сябе адначасова яе ўлюбёным сынам і клапатлівым гаспадаром», — сказаў дыктатар.

Сярод галоўных дасягненьняў у 2013 годзе Аляксандар Лукашэнка назваў пачатак будаўніцтва беларускай АЭС, стварэньне новага БелАЗу і пазытыўныя зьмены ў дэмаграфіі.

Ён заклікаў народ «прыкласьці максымум намаганьняў», каб «не згубіць таго, што дасягнулі, прасунуцца наперад».

«Але, вядома ж, калі загадваем жаданьні ды будуем пляны, мы мусім разумець: калі у мінулым годзе мы не дамагліся чагосьці, значыць, ня надта стараліся і напружваліся. Значыць, самі вінаватыя», — дадаў Лукашэнка.

Відэа Белсат
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG