Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 студзеня: Дзень нараджэньня Айзэка Азімава


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У пэрыяд з 26 сьнежня па 7 студзеня на даручэньне Менгарвыканкаму суб'ектамі гаспадараньня, якія ажыцьцяўляюць розьнічны гандаль у гандлёвых аб'ектах (за выключэньнем разьмешчаных у жылых дамах), усталяваны падоўжаны альбо кругласутачны рэжым працы (каля 20 буйных унівэрсамаў). У гэтым ліку ўнівэрсамы на пр. Незалежнасьці, вул. Багдановіча і вул. Бельскага працуюць кругласутачна.

У Батанічным садзе ў Менску адчыняецца «Сядзіба Дзеда Мароза» – адмысловая забаўляльная праграма для дзяцей, з 11.00 да 16.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1793 – наступіў другі падзел Рэчы Паспалітай.

1839 – Люі Дагер зрабіў першую фотаздымку Месяца.

1843 – у Дрэздэне адбылася першая пастаноўка опэры Рыхарда Вагнэра «Лятучы галяндзец».

1981 – у Менску заснаванае выдавецтва «Юнацтва».

У гэты дзень нарадзіліся:

1920 – Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Азімаў нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы, якая належала да БССР (цяпер у Смаленскай вобласьці Расеі). У 1923 годзе сям’я Азімавых эмігравала ў ЗША.

1928 – Уладзімер Цьвірка, дзяяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Ангельшчына, Бэльгія), журналіст.

1949 – Генадзь Навіцкі, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

1950 – Сямён Домаш, беларускі палітык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

1. Робат ня можа нашкодзіць чалавеку або, празь нячыннасьць, дазволіць, каб чалавеку нашкодзілі.

2. Робат мусіць падпарадкоўвацца загадам людзей, калі толькі гэтыя загады не супярэчаць Першаму Закону.

3. Робат мусіць дбаць пра сваю бясьпеку, калі толькі падобнае дбаньне не супярэчыць Першаму і Другому Законам.


Тры законы робататэхнікі ў навуковай фантастыцы, упершыню сфармуляваныя Айзэкам Азімавым у 1942 годзе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG