Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель просіць не замінаць яму спаць


На Новы год у Гомелі адмянілі начныя мерапрыемствы, цытуе БелаПАН сайт гарвыканкаму.

Адмяніць сьвяточныя мерапрыемствы ўлады вырашылі ў сувязі са зваротамі грамадзян. Жыхары некалькіх раёнаў горада заявілі, што ім перашкаджае спаць гучная музыка. Скаргі паступалі ня толькі ад жыхароў дамоў, разьмешчаных побач з галоўнай гарадзкой елкай, але і зь іншых раёнаў Гомеля.

Аддзел ідэалягічнай працы, культуры і ў справах моладзі Гомельскага гарвыканкаму сьцьвярджае, што навагодняя віншавальная праграма адбудзецца паводле пляну 1 студзеня 2014 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG