Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 сьнежня: Апошні дзень 2013 году


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менскі мэтрапалітэн у навагоднюю ноч будзе працаваць да 02.30 (апошняе адпраўленьне электрацягнікоў з канцавых станцый). Станцыі мэтро «Няміга», «Кастрычніцкая», «Купалаўская» для ўваходу пасажыраў зачыняцца а 02.10. Мэтрапалітэн пачне працаваць 1 студзеня а 05.30.

Менск. Сьвяточная навагодняя праграма «Навагодняя карусэль» пройдзе на пляцоўцы каля Палацу спорту. У праграме – выступы зорак і артыстаў беларускай эстрады. Час: 21.00 – 04.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1918 – бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі, якое базавалася ў Смаленску, у ноч на 31 сьнежня абвясьціла аб стварэньні БССР. Праз тыдзень сталіца БССР была перанесеная з Смаленску ў Менск, а Смаленшчына разам зь Віцебшчынай, Магілёўшчынай і Гомельшчынай былі адлучаныя ад Беларусі і далучаныя да РСФСР.

1990 – пачала дзейнічаць другая лінія Менскага мэтрапалітэну.

1992 – Чэхаславаччына падзялілася на Чэхію і Славаччыну.

1999 – Барыс Ельцын добраахвотна прыпыніў выкананьне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі і перадаў іх тагачаснаму прэм’ер-міністру Расеі Ўладзімеру Пуціну.

У гэты дзень нарадзіліся:

1869 – Анры Маціс, францускі мастак.

1908 – Сымон Візэнталь, аўстрыйскі габрэй, сусьветна вядомы паляўнічы за нацыстамі, які перажыў Галакост (памёр 2005).

1985 – Аляксандра Герасіменя, беларуская плыўчыха.

У гэты дзень памерлі:

1916 – польска-беларускі мастак Казімір Альхімовіч.

1993 – Зьвіяд Гамсахурдзія, прэзыдэнт Грузіі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Грошай мала, а любіць людзей трэба шмат».

«Дыктатуры Ельцына не было і ня будзе, а іншых дыктатур я не дапушчу».

«Хіба расейскі шакаляд горшы за імпартны? А піва? Пра гарэлку я ўжо не кажу».


Барыс Ельцын
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG