Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як гарадзенцы адзначаюць Каляды


Як вы звычайна сьвяткуеце Каляды? Што для вас азначае гэта сьвята? Жыхары Горадні адказваюць карэспандэнту Свабоды

Першая спадарыня: «Так, каталіцкія адзначаем. Зьбіраемся ўсёй сям’ёю. Дванаццаць страваў посных, усё як трэба. Як першая зрка, сядаем усёй сям’ёю, ламаем аплаткі, молімся, адзначаем і потым ідзем у касьцёл».

Другая спадарыня: «Куцьця — з груцы, з макам».

Першая спадарыня: «Гэта хоць нідзе не пакажуць? Дзякаваць Богу!»

Трэцяя спадарыня: «Адзначаем, канечне, адзначаем. Вось прыйшла да касцьёлу, да споведзі. Абавязкова — свае грахі ачысьціць за цэлы год, якія былі. У кожнага чалавека па-рознаму. Нават дрэнная думка — ужо грэх, праўда? Таму добрыя думкі помыслы павінны быць у чалавека і добрыя дзеяньні. Купіла аплатку, сьвечачку, сенца, усё паклалі, і посныя стравы ставім на стол — як раней было ў вёсцы».

Першы спадар: «Дома з жонкай будзем адзначаць, дзеці далёка, вучацца, працуюць. Меншая дачка — у Кітаі, вучыцца ў магістратуры. Горад Ухань, там ёсьць касьцёл, на кітайскай і ангельскай».

Чацьвёртая спадарыня: «Як жа ж не адзначыць такое сьвята? З „радзінай“. Да касьцёлу сходзім, „памодлімся“ і — адзначаць. Муж усё любіць. Я, напрыклад, заўжды запякаю карпа. Такога невялікага: пачысьціць, лімончыкам папырскаць, каб сок прайшоў. Начыніць гароднінай, у фальгу, у духовачку, і такі атрымліваецца смачны маладзенькі карпік».

Пятая спадарыня: «Ну што ў нас будзе? Кісель будзе, вушкі з макам з грыбамі, потым будзе рыба смажаная. Увогуле дванаццаць страваў павінна быць. Вось мы і набіраем так. А ў дванаццаць гадзінаў едзем у касьцёл, а потым пачынаем сьвяткаваць пасьля касьцёлу».

Шостая спадарыня: «Гэта сьвята нараджэньня божага сына, прыйсьцё ў гэты сьвет Хрыста. У касьцёле заўсёды ладзяць ясьлі, у якіх мы бачым нованароджанага Хрыста ў першы дзень Божага нараджэньня, мы бачым Юзафа, Марыю».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG