Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух «Браты-мусульмане» абвешчаны тэрарыстычнай арганізацыяй


Пратэст Руху «Браты-мусульмане»
Пратэст Руху «Браты-мусульмане»
Прэм’ер-міністар Эгіпту Хазэм эль-Беблаві абвясьціў рух «Браты-мусульмане» тэрарыстычнай арганізацыяй.

Пра гэта сёньня паведамілі мясцовыя мэдыі са спасылкай на прэс-службу прэм’ера. Гадзінамі раней у эгіпецкім горадзе Мансура побач з паліцэйскім участкам быў падарваны начынены выбухоўкай аўтамабіль. Па апошніх дадзеных, загінулі ня менш за 14 чалавек, каля 100 атрымалі раненьні. Сам будынак часткова разбураны.

Эль-Беблаві назваў тое, што адбылося, тэрактам. Улады падкрэсьліваюць, што тыя, хто стаіць за выбухам, зацікаўлены ў зрыве плянаў па пераходзе краіны да дэмакратыі.

Адказнасць за выбух ніхто на сябе ня ўзяў. «Браты-мусульмане» напад асудзілі, назваўшы яго замахам на адзінства народа Эгіпту.

Пасьля адхіленьня ад улады вайскоўцамі ў ліпені прэзыдэнта Мухамада Мурсі рух «Браты-мусульмане», ад якога ён балятаваўся на пасаду кіраўніка дзяржавы, быў забаронены. Звыш двух тысяч сяброў арганізацыі апынуліся пад арыштам. Каля 450 зь іх у панядзелак пачалі галадоўку ў знак пратэсту супраць «негуманнага абыходжаньня» зь імі ў турме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG