Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майдан стаў усеўкраінскай грамадзкай арганізацыяй (жывое відэа, twitter)

абноўлена

Сто тысячаў украінцаў сабраліся на Народнае веча ў Кіеве. Удзельнікі акцыі прагаласавалі за стварэньне Народнага аб’яднаньня «Майдан». Вечарам выступае Крамбамбуля.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ

13:00 22.12.2013
Лідэры трох апазыцыйных сілаў Арсень Яцанюк, Віталь Клічко і Алег Цягнібок абвясьцілі правядзеньне новага Народнага веча на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, што павінна пачацца апоўдні (13:00 па менскім часе), і заклікалі грамадзянаў далучыцца.

Як гаворыцца ў сумеснай заяве трох палітычных сілаў, апублікаванай на іх сайтах, «Віктару Януковічу варта зноў нагадаць, што МЫ — Ёсьць».

«Мы, людзі, якія хочуць зьменаў, адчуваюць сябе грамадзянамі, а не рабамі, хочуць жыць, а не існаваць. Мы ўсе выйдзем на майдан Незалежнасьці ў 12:00 у нядзелю, каб паказаць, што нас — мільёны і ігнараваць нас ня варта» — заявілі апазыцыйныя лідэры.

«Уся краіна бачыла цынічнае інтэрвію прэзыдэнта Віктара Януковіча. Уся краіна чула цынічную справаздачу генпракурора Віктар Пшонкі. І ўся краіна зрабіла выснову, што яны жывуць у іншай дзяржаве — там, дзе няма праблем і коркаў, дзе ніхто ня мае ўласнага меркаваньня, а жорсткі разгон мірных дэманстрантаў з дубінкамі і арыштамі — гэта «нязначнае перавышэньне паўнамоцтваў» і «нэўтралізацыя купкі правакатараў» — так назвалі апазыцыянэры прычыны, якія прымушаюць іх склікаць дэманстрацыю.

Яны таксама абяцаюць на ёй канцэртную праграму: са сцэны на Майдане павінны выступаць гурты «Ролекс», «Крамбамбуля» (Беларусь), «Мотор’ролла», «KOZAKsystem», «Гайдамакі», а таксама выканаўцы Тарас Чубай, Марычка Бурмака, Ніна і Антаніна Мацвіенка, Арсен Мірзаян.
13:01 22.12.2013

На Майдане выступіць Крамбамбуля. Пачатак у 20:30


13:04 22.12.2013
Эўрамайдан падрыхтаваў для Януковіча неабходны «пакет дакумэнтаў» для выкананьня патрабаваньняў удзельнікаў дэманстрацыяў
14:39 22.12.2013

На Народным вечы ствараюць усеўкраінскае аб'яднаньне "Майдан". Удзельнічаюць больш за 100 тыс. чалавек



14:45 22.12.2013
14:49 22.12.2013

Яцанюк: Кожны павінен сказаць: Я змагаюся за сябе, за сваю сям'ю, свайго дзіця і за Ўкраіну.


Яцанюк заклікаў усіх далучацца да новага аб'яднаньня Майдан
15:44 22.12.2013

На Майдане ў Кіеве аб’явілі аб утварэньні аналягу польскай «Салідарнасьці»

Апазыцыйныя лідэры са сцэны Эўрамайдану абвясьцілі аб стварэньні Народнага аб’яднаньня «Майдан».

У прыватнасьці, экс-міністар унутраных справаў Украіны, лідэр руху «Трэцяя ўкраінская рэспубліка» Юры Луцэнка заклікаў ўкраінцаў з заўтрашняга дня пашырыць тэрыторыю «Майдану Свабоды» на ўсю Украіну«.

«Сёньня нашыя лідэры прапануюць плян распаўсюджваньня Майдану на Ўсход, Цэнтар і Поўдзень. Мы павялічваем „тэрыторыю свабоды“ з заўтрашняга дня», — сказаў Луцэнка. Паводле яго перакананьня, адзінае, што можа ўтрымаць прэзыдэнта Віктара Януковіча ва ўладзе, — гэта расчараваньне людзей, чаго нельга дапусьціць. Луцэнка адзначыў, што яшчэ месяц таму за эўраінтэграцыю выступалі 46% украінцаў, а цяпер, паводле дадзеных сацыёлягаў, ужо 62% грамадзян выказваюцца за далучэньне Ўкраіны да Эўразьвязу. Такім чынам, падкрэсьліў Луцэнка, за апошні месяц Майдан «захапіў» мільёны ўкраінцаў.

Разам з тым лідэр ВА «Свабода» Алег Цягныбок заклікаў удзельнікаў акцыі, якія будуць ехаць дадому, не адпачываць там, а ствараць у сваіх гарадах, мястэчках, вёсках, на прадпрыемствах суполкі гэтага аб’яднаньня. «Мы створым такое пекла для ўлады, ім зямля пад нагамі будзе гарэць», — заявіў Цягнібок.

У інтэрнэце ўжо параўноўваюць новастворанае аб’яднаньне з польскай «Салідарнасьцю»
Чытаць далей...
16:33 22.12.2013

Майдан абраў сабе лідэраў і прыняў рэзалюцыю

Удзельнікі Народнага веча на майдане Незалежнасьці ў Кіеве прынялі рэзалюцыю аб стварэньні Народнага аб’яднаньня «Майдан». У рэзалюцыі адзначаецца, што на працягу апошняга месяца мільёны людзей з усёй Украіны ўзялі ўдзел у «мірным паўстаньні супраць рэжыму Януковіча», у барацьбе за свае правы і свабоды і годную эўрапейскую будучыню.

Экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка, лідэр фракцыі «Бацькаўшчына»Арсень Яцанюк, лідэр партыі УДАР Віталь Клічко і лідэр ВА «Свабода» Алег Цягныбок сталі сустаршынямі Рады новага народнага аб’яднаньня «Майдан». Акрамя таго, народнае веча прызначыла сустаршынямі «Майдану» прэзыдэнта Кіева-Магілянскай акадэміі Сяргея Квіта, сьпявачку Руслану Лыжычка, лідэра руху «Трэцяя Ўкраінская рэспубліка» Юрыя Луцэнку.

Удзельнікі Народнага веча таксама прагаласавалі за працяг акцыі пратэсту ў цэнтры сталіцы.
Чытаць далей...
18:42 22.12.2013

Як Майдан стаў Народным аб'яднаньнем? Відэа

Чацьвертае веча: як стваралі Народнае аб'яднаньне Майдан
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:57 0:00
21:32 22.12.2013

Крамбамбуля ў Кіеве і выступацьме неўзабаве

Жывая трансьляцыя тут
21:47 22.12.2013

Эўрамайдан у лічбах


XS
SM
MD
LG